У Віцебску хранічны алкаголік год праездзіў з правамі даўно памёрлага чалавека

У Віцебску хранічны алкаголік год праездзіў з правамі даўно памёрлага чалавека

59-гадовы жыхар Віцебска год праездзіў з правамі даўно памёрлага чалавека і толькі выпадкова гэты падман раскрыўся, піша газета “Жыццё Прыдзвіння”. Супрацоўнікі ДАІ спынілі дзеля праверкі кіроўцу  на трасе Віцебск — Сураж ля вёскі Ананіна. Інспектарам падалося падазроным, што аўтамабіліст не падобны да чалавека на фота ў дакументах, але той сказаў, што апошнім часам не сочыць за сваім ладам жыцця, таму змяніўся.

Супрацоўнікі ДАІ праверылі пасведчанне па базе і высветлілася, што яно належыць чалавеку, памёрламу ажно пяць гадоў таму. Тады спынены кіроўца прызнаўся: чужыя дакументы ён знайшоў на сметніку і вырашыў імі скарыстацца. Сваё ўласнае пасведчанне ён згубіў у 2013 годзе, але не мог яго аднавіць з прычыны хранічнага алкагалізму.

Па факце падлогу завялі крымінальну справу. Сваю віну мужчына цалкам прызнаў. Суд пастанавіў пакараць яго 200 гадзінамі грамадскіх працаў і накіраваў на прымусовае лекаванне ад алкагалізму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі