У Віцебску каля "Макдональдса" шукалі бомбу, а знайшлі студэнцкія канспекты
У Віцебску каля "Макдональдса" шукалі бомбу, а знайшлі студэнцкія канспекты. Здарэнне адбылося ўвечары 7 сакавіка. Каля бакаў са смеццем заўважылі безгаспадарчы заплечнік. На месца прыехалі міліцыянеры, ратавальнікі, медыкі і сапёры са службовым сабакам. Як адзначае прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, тэрыторыю ачапілі, але эвакуацыі людзей з "Макдональдса" не праводзілі.
Праз дзве гадзіны высветлілася, што нічога небяспечнага ў заплечніку не было. Акрамя канспектаў, там ляжалі жаночыя рэчы. Цяпер міліцыя шукае гаспадыню заплечніка, так неасцярожна пакінутага ў грамадскім месцы.
Здымак в/ч 5524