У Віцебску легкавік урэзаўся ў светлавую апору, кіроўца загінуў

У Віцебску легкавік урэзаўся ў светлавую апору, кіроўца загінуў

У Віцебску легкавік урэзаўся ў светлавую апору, кіроўца загінуў. 23-гадовы мужчына не саўладаў з кіраваннем, з-за чаго аўтамабіль “Форд” выехаў з праезнай часткі.

Як інфармуе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, здарэнне адбылося каля 3:30 ночы 24 студзеня на Замкавай вуліцы. Кіроўца атрымаў цяжкія траўмы. Яго завезлі ў бальніцу, дзе малады чалавек памёр, не прыходзячы ў прытомнасць.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі