У Віцебску мужчына ледзь не патануў у Дзвіне

У Віцебску мужчына ледзь не патануў у Дзвіне

У Віцебску мужчына ледзь не патануў у Заходняй Дзвіне. Здарэнне адбылося ў ноч на 6 студзеня — паведамленне пра чалавека ў вадзе паступіла ў дзяжурную частку ў 1.08. Выратавальнікі дасталі пацярпелага з ракі — гэта непрацуючы грамадзянін 1991 года нараджэння. Яго даставілі ў лякарню з агульным пераахаладжэннем.

Апроч гэтага інцыдэнту, за мінулыя суткі ў вобласці зафіксавана 5 пажараў. Адно з такіх здарэнняў скончылася гібеллю чалавека — ахвярай стаў жыхар вёскі Маціева Талачынскага раёна. Мужчына згарэў ва ўласным доме, перадае прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі