У Віцебску на пажары выратавалі дзяцей і іх маці
Ратавальнікі
У Віцебску на пажары выратавалі дзяцей і іх маці. У суседняй кватэры, у якой нікога не было, здарыўся пажар. Як паведамляе прэс-служба МНС, узгаранне адбылося ў кватэры на другім паверсе двухпавярховага жылога дома па вуліцы Гагарына. З акна ішоў моцны дым. Палаючая кватэра была зачыненая, унутры нікога не аказалася.
З суседняй кватэры работнікі МНС выратавалі гаспадыню і яе дзвюх дачок 2020 і 2023 гадоў нараджэння. Пасля агляду медыкамі дзяўчынак і іх маці адпусцілі дадому.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.