У Віцебску паднялася трывога з-за "шчаслівага" заплечніка на прыпынку
Трывога паднялася сёння ў Віцебску з-за безгаспадарчага заплечніка ў цэнтры горада. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяда афіцыйная прадстаўніцы УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава.
Прыкладна ў 13.10 у дзяжурную частку паведамілі, што на прыпынку грамадскага транспарту каля бізнэс-цэнтра "Марка-сіці" ляжыць нічыйны заплечнік. На месца выправіліся нарады праваахоўнікаў.
Супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС адразу ачапілі прыпынак і заблакавалі выхад на яго з бізнэс-цэнтра. Грамадскаму транспарту давялося рабіць прыпынак ніжэй па руху.
Да месца здарэння прыбыла сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 5524 са службовым сабакам. Нічога небяспечнага ў заплечніку не выявілі.
Па словах Шкуратавай, да заплечніка была прымацаваная запіска. У ёй гаварылася, што гэты заплечнік аб'ехаў больш за 50 краін і прынясе шчасце таму, хто яго возьме.
Цяпер праваахоўнікі вывучаюць запісы з камераў відэаназірання, каб знайсці ўладальніка гэтага заплечніка.