У Віцебску са школы эвакуявалі больш за 800 чалавек
Раніцай 9 сакавіка ў Віцебску з 44-й школы эвакуявалі больш за 800 чалавек, паведамляе прэс-служба мясцовай міліцыі. Невядомы зламыснік (ці зламыснікі) разаслаў на электронныя адрасы 8 навучальных устаноў паведамленні пра іх "мініраванне". На месца прыязджалі сапёры, але нічога небяспечнага не знайшлі. Сілавікі спрабуюць высветліць, хто стаіць за гэтай акцыяй.
Як стала вядома, эвакуацыя ў іншых 7 школах не праводзілася, але будынкі і тэрыторыя былі агледжаны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.