У Віцебску з псіхіятрычнага шпіталя не выпускаюць Сяргея Рыжова

Нагадаем, 16 жніўня Ігара Пастнова змясцілі ў 2-е закрытае аддзяленне псіхіятрычнага шпіталя ў Віцебску, дзе ён сам працаваў лекарам-псіхіятрам. Перад гэтым лекар размяшчаў на інтэрнэт-сервісе Youtube відэазвароты з крытыкай абласной сістэмы аховы здароўя. 21 жніўня Віцебскі райсуд прызначыў яму прымусовае лекаванне "паводле рашэння медыкаў". Суд быў закрыты, самога Пастнова ці яго адваката на ім не было.

Грамадскі дзеяч Сяргей Рыжоў сёння здолеў дамагчыся сустрэчы з Ігарам Пастновым. Аповед апошняга ён запісваў на дыктафон.

Рыжоў: "Я сустрэўся з Ігарам Пастновым, зрабіў аўдыёзапіс і мяне не выпускаюць з тэрыторыі бальніцы. Патрабуюць яго сцерці. Я адмаўляюся, бо запіс утрымлівае сенсацыйную інфармацыю... Магчыма, сюды будзе выкліканы нарад міліцыі".
 

Паводле Рыжова, Пастноў вельмі незадаволены працай праваабаронцаў, якія з ім сустракаліся, ды заклікае іх больш актыўна працаваць у яго справе. Пастноў, як высветлілася, нічога не ведаў пра тое, што адна з праваабарончых арганізацый гатовая яго прызнаць вязнем сумлення. Таксама лекар расказаў, што яго прымусова лечаць, ужываючы фізічную сілу. І ён там спрабуе пратэставаць.

Ігар Пастноў кажа, што не давярае лекарам і не згодны з яго змяшчэннем у псіхіятрычную клініку. Таксама ён кажа, што лячэнне негатыўна ўплывае на яго здароўе, Пастноў просіць аб пераводзе яго ў Навінкі, расказвае Сяргей Рыжоў.
 

Фота — Народныя навіны Віцебска

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі