У Віцебску з’явіўся першы пешаходны пераход незвычайнай формы (фота)

У Віцебску з’явіўся першы пешаходны пераход незвычайнай формы (фота)

У Віцебску з’явіўся першы пешаходны пераход незвычайнай формы. Мяркуецца, што пераход “змейкай” будзе садзейнічаць таму, каб здарэнняў з удзелам пешаходаў стала менш. Па-першае, наўпрост пабегчы ці паехаць на ровары на праезную частку ўжо не атрымаецца. Па-другое, пешаход замарудзіцца і яго загадзя заўважыць кіроўца. Па-трэцяе, чалавек, які захоча перайсці дарогу, мусіць павярнуцца налева, а значыць з’яўленне аўтамабіляў не стане неспадзяванкай.

У ДАІ пешаходны пераход на праспекце Перамогі называюць эксперыментальным. Калі ён дакажа сваю эфектыўнасць і будзе станоўча ўспрымацца пешаходамі, раварыстамі, то падобныя канструкцыі пачнуць з’яўляцца і на іншых пераходах.

У Віцебску з’явіўся першы пешаходны пераход незвычайнай формы (фота)
Фота: vk.com/vitebsk__jai

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі