У Вільні праходзіць злёт расійскіх палітуцекачоў і апазіцыянераў

У Вільні праходзіць злёт расійскіх палітуцекачоў і апазіцыянераў

У Вільні 9 сакавіка адкрыўся "Форум свабоднай Расіі". На яго з'ехаліся дзясяткі палітычных уцекачоў з Расіі, а таксама апазіцыянеры і праваабаронцы, якія яшчэ застаюцца ў краіне.

У двухдзённым форуме ў сталіцы Літвы ўдзельнічаюць такія вядомыя палітыкі і грамадскія дзеячы, вымушаныя пакінуць Расію, як дэпутат Дзярждумы Ілля Панамароў, экс-чэмпіён свету па шахматах Гары Каспараў, апазіцыянер-нацыяналіст Данііл Канстанцінаў, актывістка экалагічнага руху Яўгенія Чырыкава, былы чалец урада Альфрэд Кох і дзясяткі менш вядомых эмігрантаў.

Каардынатар форуму Іван Цютрын патлумачыў у каментары BBC: "Мы разумелі, што Літва — гэта краіна, дзе нам не будуць ладзіць нейкія перашкоды. Мы ж не можам сабраць такую ​​канцэнтрацыю ворагаў пуцінскага рэжыму і не спытаць мясцовыя ўлады, што яны з гэтай нагоды думаюць".

Палітэмігрант Данііл Канстанцінаў патлумачыў, што форум паспрабуе кансалідаваць расійскіх эмігрантаў — "у ідэале стварыць нейкую агульную структуру і паспрабаваць арганізаваць сумесную працу". Адным з важных напрамкаў дзейнасці ён лічыць падтрымкі расійскіх палітвязняў з боку Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі