У Вільні правядуць імітацыю аварыі на Беларускай АЭС

У Вільні правядуць імітацыю аварыі на Беларускай АЭС

У Вільні правядуць імітацыю аварыі на Беларускай АЭС, якая будуецца ў Астравецкім раёне ў 30 км ад мяжы з Літвой. Падчас вучэнняў, запланаваных на 5 верасня, прадугледжаная эвакуацыя жыхароў. Паводле іх сцэнару, распаўсюд радыяцыйнага заражэння складзе ў радыусе 50 кіламетраў ад АЭС. А значыць, у гэтай зоне апынецца і літоўская сталіца, паведамляе Delfi.

Зразумела, што эвакуацыі ўсіх жыхароў Вільні не будзе, аднак іх частку вывезуць у так званыя пункты санітарнай апрацоўкі. Людзей там будуць пераапранаць і на аўтобусах адправяць у бок Укмерге. Падчас вучэнняў збіраюцца праверыць гатоўнасць мясцовых уладаў і розных службаў да дзеянняў падчас рэальнай аварыі.

Літоўскія ўлады вельмі крытычна выказваюцца на адрас Беларускай АЭС, бачаць у ёй небяспеку. Ужо да канца 2019 года мусіць быць уведзены ў эксплуатацыю першы рэактар атамнай станцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі