У Воранаўскім раёне каля мяжы з Літвой тэрабарона ваявала з "дыверсантамі"
Міліцыя і тэрабарона "ваююць" з "дыверсантамі"
У Воранаўскім раёне каля мяжы з Літвой тэрытарыяльная абарона ваявала з "дыверсантамі". Зборам кіраваў асабіста старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік. На яго сабралі старшыняў усіх раёнаў вобласці. Мэтай мерапрыемства называюць "выпрацоўку адзіных падыходаў у службовых асоб мясцовых выканаўчых распарадчых органаў у ходзе падрыхтоўкі і вядзення тэрытарыяльнай абароны".
"Воранаўская газета" піша, што напярэдадні мясцовых удзельнікаў тэрабароны перадалі міліцыі. Яны разам стаяць на арганізаваных блокпастах, правяраюць аўтамабілі. Разам і "ваююць", нясуць "страты".
"Задача ў нас адна — недапушчэнне здзяйснення дыверсій", — кажа начальнік мясцовага РАУС падпалкоўнік міліцыі Віктар Шэйпак.
Мяркуецца, што падчас вайны падраздзяленні тэрабароны будуць ахоўваць важныя аб'екты і змагацца з дыверсійна-разведвальнымі групамі.
2 красавіка ў Гродне Аляксандр Лукашэнка заявіў, што рыхтуе Беларусь да вайны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.