У Воранаўскім раёне ў кватэры тыдзень ляжаў труп жанчыны з апёкамі
У вёсцы Навіянка Воранаўскага раёна ў кватэры двухпавярховага дома тыдзень ляжаў труп жанчыны з прыкметамі апёкаў. Яго знайшлі ўдзень у панядзелак, 22 лютага.
Як інфармуе прэс-служба МНС, у пярэднім пакоі кватэры прысутнічаюць сляды гарэння, закураны сцены і столь. Мяркуецца, што трагічнае здарэнне адбылося яшчэ 14-15 лютага. Прычына гібелі жанчыны высвятляецца. Разглядаецца версія неасцярожнага абыходжання з агнём.