У Вялікабрытаніі могуць аб'явіць па-за законам "інтэрнэт-помсту"
Выпадкі, калі людзі выкладаюць у інтэрнэт інтымныя фотаздымкі сваіх былых партнёраў, робяцца сур'ёзнай праблемай у гэтай краіне.
Робіцца гэта з мэтай помсты. Гэтую практыку "псіхалагічнага гвалту" абмяркоўвалі ў парламенце. Міністр юстыцыі Крыс Грэйлінг заявіў, што ўрад гатовы да прапановаў унясення адпаведных зменаў у заканадаўства.
Аб'явіць па-за законам усе формы псіхалагічнага гвалту ў інтэрнэце заклікаюць урад актывісты руху супраць "порна-помсты". Яны адзначаюць, якія жахлівыя наступствы яна выклікае. Актывісты заклікаюць да ўвядзення крымінальнай адказнасці. Аднак спецыялісты па міжнародным праве сумняюцца ў слушнасці гэтай ініцыятывы. Яны спасылаюцца на прыклад ЗША ды лічаць, што выпадкі "порна-помсты" мусяць адносіцца да грамадзянскага права, інфармуе РІА "Новости".
Фота — Fotolia