У Вялікабрытаніі жывы конь апрануўся ў паліто (забаўнае фота)
Жывы конь у паліто з’явіўся на Чэлтэмскім фестывалі ў Вялікабрытаніі. Конь па мянушцы Марыстэд апрануўся ў элегантны гарнітур: штаны, пінжак, камізэлька, кашуля, гальштук і кепка.
Гарнітур стварыла Эма Сэндэм-Кінг, вучаніца вядомага дызайнера моднай вопраткі Аляксандра Макуіна. Яна адзначае, што конь-мадэль быў спакойным і з ім прыемна было працаваць.
На пашыў “конскага паліто” пайшло 18 метраў цвіду. З гэтай тканіны можна было б пашыць 10 чалавечых гарнітураў, перадае meduza.io са спасылкай на CNN.