У Вялікабрытаніі з'явіўся спіс кандыдатаў на пасаду прэм'ер-міністра

У Вялікабрытаніі з'явіўся спіс кандыдатаў на пасаду прэм'ер-міністра

У Вялікабрытаніі з'явіўся спіс кандыдатаў на пасаду прэм'ер-міністра. Правячая Кансерватыўная партыя паведаміла, што ў ім восем чалавек. Гэта — міністр замежных спраў Ліз Трас, міністр фінансаў Надзім Захаві, былы міністр фінансаў Рышы Сунак, міністр юстыцыі Суэла Брэйвермен, дэпутат парламента і былы міністр па пытаннях мясцовага самакіравання Кемі Бадзенак, экс-міністр культуры, аховы здароўя і замежных спраў Джэрэмі Хант, першая ў гісторыі жанчына, якая была міністрам абароны Вялікабрытаніі Пэні Мордант, кіраўнік камітэта па міжнародных адносінах Палаты абшчын Том Тугендхат.

Першы раўнд галасавання ў парламенцкай фракцыі прызначаны на 13 ліпеня. Кандыдаты, якія атрымаюць менш за 30 галасоў, будуць адсеяныя. У выніку некалькіх наступных раўндаў застануцца толькі два кандыдаты на пасаду прэм'ера. Іх кандыдатуры вынясуць на ўсеагульнае галасаванне сябраў Кансерватыўнай партыі. Імя новага кіраўніка ўраду Вялікабрытаніі стане вядомае 5 верасня, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Прэм'ер-міністр Борыс Джонсан аб'явіў пра адстаўку 7 ліпеня на фоне скандала з прызначэннем на важную пасаду ў парламенце палітыка, якога абвінавачваюць у сексуальных дамагальніцтвах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі