У Вярхоўным судзе развалілася справа аб хабары ў паўмільёна долараў

Як піша інтэрнэт-газета Naviny.by, 28 жніўня суддзя Вярхоўнага суда Уладзімір Давыдаў  адмяніў прысуд Сямёну Іокшу і Уладзіміру Чыгрыну "за недаказанасцю іх удзелу ў здзяйсненні злачынства". 

54-гадовы Іокша і 70-гадовы Чыгрын з мая 2006 года былі фігурантамі гучнай карупцыйнай справы. Гендырэктара ААТ "Беллёгпрампраект" Сямёна Іокшу, дырэктар КУП "УКБ адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска" Уладзіміра Чыгрына і намесніка дырэктара па будаўніцтве ААТ "Беллёгпрампраект" Мікалая Толкача арыштавалі ў траўні 2006 года. Толкач да прысуду не дажыў. У СІЗА на Валадарцы ў мужчыны развіўся рак, і ён памёр. 

Па версіі следства, якое праводзіла Генеральная пракуратура, Іокша "пераконваў" прадстаўнікоў расійскай інвестыцыйнай кампаніі "Арлоўскія металы" ў неабходнасці перадаць 500 тысяч долараў чыноўнікам за выйгрыш тэндэру сярод будаўнічых кампаній па праектаванні і будаўніцтве жылых дамоў у Мінску. Расіяне тэндэр выйгралі, і грошы ад іх Іокша атрымаў каля кавярні "Грунвальд", дзе і быў затрыманы. Чыгрына вінавацілі "ў замаху на атрыманне хабару за аказанне расійскім інвестарам дапамогі ў выйгрышы тэндэру на забудову жылога комплексу і ў злоўжыванні ў сувязі з гэтым службовымі паўнамоцтвамі". 

У 2007 годзе Іокша асудзілі на 11 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці, Чыгрына — на 10 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці.  

Аднак гэты прысуд быў адменены судом вышэйшай інстанцыі яшчэ ў 2011 годзе. Праз пяць гадоў Мінгарсуд заўважыў, што аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы міліцыянты праводзілі без санкцыі пракуратуры — незаконна. На гэтай падставе Іокшу і Чыгрына апраўдалі і вызвалілі з месцаў пазбаўлення волі. 

Аднак Генпракуратура дамаглася новага разгляду справы. Сёлета 1 красавіка Мінгарсуд зноў асудзіў Іокшу і Чыгрына — 10 і 9 гадоў пазбаўлення волі адпаведна. Пасля трохгадовага знаходжання на волі яны зноў адправіліся ў камеру СІЗА. Але цяпер паводле рашэння судовай калегіі Вярхоўнага суда выйшлі на волю. 

Як выявілася, кампанія "Арлоўскія металы" не збіралася выступаць у Беларусі інвестарам і прадстаўнікоў у Мінску не мела. Пад іх выглядам, хутчэй за ўсё, дзейнічалі супрацоўнікі міліцыі. А значыць, усе дакументы па нібыта выйграным тэндэры на будаўніцтва жылых дамоў былі фальшывымі. 

Фота — imenno.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі