Падлетак у Гродне знайшоў у аўтобусе скрынку, залепленую скотчам, і ўскрыў яе

Кацяняты, ілюстрацыйнае фота

Кацяняты, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

6 кастрычніка ў аўтобусе гродзенскі падлетак знайшоў скрынку з-пад абутку, пераматаную чорным скотчам.

Як піша Гродзенскі блог S13, ускрыўшы каробку, хлопчык пабачыў там трох кацянят. Бездапаможных жывёл дзіця прынёс дадому. Цяпер сям'я шукае кацянятам дом.

"Я была трохі ў шоку. Кажу яму: а калі б гэта быў тэракт? На што ён мне адказаў: "Мама, я ўбачыў, што там нехта варушыцца, таму і адкрыў", — дзеліцца падрабязнасцямі маці падлетка.

Тым часам зоаабаронцы напісалі заяву ў міліцыю з просьбай знайсці людзей, якія выкінулі жывёлаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі