У выбаркамы ўвайшлі 7 чальцоў апазіцыйных партыяў і 582 — з "Белай Русі"
На выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў будзе створана 1309 тэрытарыяльных выбарчых камісій. У іх увойдуць 10507 чалавек, паведамляецца на сайце Цэнтрвыбаркама.
Ад фізічных асоб у выбаркамы ўвайшлі 5285 чалавекі, ад працоўных калектываў — 1123. Грамадскія аб'яднанні прадстаўляюць 4099 чалавек, палітычныя партыі — 125.
Найбольшую колькасць сваіх прадстаўнікоў у выбаркамах маюць Камуністычная партыя (73 чалавек) і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (35 чалавек).
Ад апазіцыйных партыяў у тэрытарыяльныя выбаркамы ўвайшлі 7 чалавек: 5 — ад Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", 1 — ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), 1 — ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Ад Федэрацыі прафсаюзаў у камісіях будуць працаваць 1754 чалавек, ад "Белай Русі" — 582.
Мясцовыя выбары пройдуць 18 лютага 2018 года.