У выхадныя дні ў Беларусі пацяплее да 20 градусаў
Паўночнаатлантычныя цыклоны адступаюць, у нашу краіну прыйдзе цёплае паветра з Цэнтральнай Еўропы.
У выніку, снег, які яшчэ захаваўся месцамі на Віцебшчыне і Магілёўшчыне, будзе хутка раставаць.
Калі ў пятніцу ў Беларусі ўдзень будзе да 17 цяпла, дык у суботу і нядзелю на поўдні — да 20-ці, у іншых рэгіёнах — ад 10 да 17 градусаў. Уначы тэмпература паветра будзе ад 4 да 9 градусаў вышэй за нуль. А ў панядзелак на Гомельшчыне чакаецца да 21 цяпла.
22 і 23 сакавікі дажджы прагназуюцца толькі месцамі, інфармуе БЕЛТА.