У выніку сутычак у Данецку пацярпелі мінімум 14 чалавек (фота, відэа)
Яны сталі ахвярамі нападу прарасійскіх актывістаў на шэсце за адзіную Украіну па цэнтры Данецка.
Пра гэта паведамляе liga.net са спасылкай на прэс-службу Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
У ліку 14 пацярпелых — тыя, хто быў дастаўлены ў лякарні, і тыя, хто звярнуўся па медыцынскую дапамогу сам.
У праўкраінскім мітынгу прымалі ўдзел, па розных звестках, ад тысячы да дзвюх тысяч чалавек. Прарасійскія мітынгоўцы ў камуфляжы і з бітамі напалі на ўдзельнікаў мірнага шэсця.
Па звестках сілавікоў, цяпер сітуацыя ў цэнтры горада — пад іх кантролем.
Фота — news.liga.net