У Японіі захавалі чыгуначную станцыю дзеля аднаго-адзінага пасажыра (фота)

У Японіі захавалі чыгуначную станцыю дзеля аднаго-адзінага пасажыра (фота)

У Японіі ёсць чыгуначная станцыя, якая працуе дзеля аднаго-адзінага пасажыра. Станцыю Камі-Сіратакі на выспе Хакайда хацелі зачыніць тры гады таму. Японская чыгунка прыняла рашэнне аб прыпыненні руху па непапулярным і аддаленым кірунку. Аднак стала вядома, што на станцыі Камі-Сіратакі жыве школьніца, якая дабіраецца чыгункай на ўрокі. З гэтай прычыны было прынятае рашэнне часткова аднавіць рух.

Цягнікі спыняюцца на гэтай станцыі толькі двойчы на дзень у розны час — у залежнасці ад таго, калі ў дзяўчынкі заняткі.

Сёлета ў сакавіку дзяўчынка скончыць школу і пасля гэтага рух на гэтай лініі зусім спыніцца, піша meduza.io

Фота: CCTVnews

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі