У Жабінцы аб'явілі прысуд за "вымазаныя" партрэты Лукашэнкі
У Жабінцы аб'явілі прысуд за распаўсюджаныя "вымазаныя" партрэты Аляксандра Лукашэнкі. Аляксандр Жэдзік атрымаў два гады калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у "абразе Лукашэнкі". Сцвярджаецца, што мужчына "размясціў у грамадскіх месцах у Жабінцы партрэты кіраўніка дзяржавы, папярэдне здзейсніўшы ў дачыненні да іх дзеянні абразлівага характару".
Як паведамляюць праваабаронцы, крымінальную справу разглядала суддзя Людміла Рубашэўская.
Пра тое, што ў Жабінцы сілавікі шукаюць тых, хто раскідаў "вымазаныя фекаліямі партрэты Лукашэнкі", стала вядома ў пачатку лета 2021-га. Праводзіліся ператрусы ў мясцовых жыхароў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.