У жахлівым ДТЗ у Дубровенскім раёне загінулі двое жыхароў Пінска

У жахлівым ДТЗ у Дубровенскім раёне загінулі двое жыхароў Пінска

У жахлівым ДТЗ у Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці загінулі двое жыхароў Пінска. Лабавое сутыкненне аўтамабіляў Mazda і Infiniti адбылося каля 5.20 раніцы 19 красавіка на 600-м кіламетры аўтадарогі Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, Mazda, якой кіраваў жыхар Пінска (1949 года нараджэння) выехала на сустрэчную паласу руху. Насустрач ехаў на аўтамабілі Infiniti 40-гадовы жыхар Масквы. У выніку аўтааварыі загінулі кіроўца легкавіка Mazda і яго пасажырка (1957 года нараджэння). Кіроўцу іншай машыны шпіталізавалі.

Распачатая крымінальная справа, артыкул — “парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух ці больш асоб”. Прызначаны судова-медыцынскія экспертызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі