У Жлобіне ад выбуху петарды пацярпеў 2-гадовы хлопчык

У Жлобіне ад выбуху петарды пацярпеў 2-гадовы хлопчык

У Жлобіне ад выбуху петарды пацярпеў 2-гадовы хлопчык. Здарэнне адбылося ў навагоднюю ноч. Каля пад'езда жылога дома бацька падпаліў піратэхніку і кінуў у снег, а дзіця схапіла яе рукой. У выніку выбуху хлопчык атрымаў ірваную рану пальца левай рукі і апёк. Яго завезлі ў бальніцу. Па гэтым факце праводзіцца праверка, інфармуе БЕЛТА.

31 снежня ў нашай краіне ад піратэхнікі пацярпелі 2 чалавекі, 1 студзеня — 25. Найбольш іх зафіксавалі на Гомельшчыне — 7 выпадкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі