У Жлобіне затрымлівалі ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года

Затрыманыя ў Жлобіне / nashaniva.com

Затрыманыя ў Жлобіне / nashaniva.com

21 жніўня стала вядома пра чарговую аблаву на ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года ў Жлобіне. Амапаўцы затрымалі чатырох чалавек. На відэа сілавікоў затрыманыя кажуць, што ўдзельнічалі ў пратэстах і былі падпісаныя на "экстрэмісцкія" СМІ.

"Наша ніва" даведалася падрабязнасці. Падчас аблавы затрымалі пару — 28-гадовага Аляксея Аўдзеева і 26-гадовую Кацярыну Заічкову. У іх дома ў вёсцы Пірэвічы, а таксама ў іх бацькоў адбыліся ператрусы. Мужчына працуе на Беларускім металургічным заводзе і падпрацоўвае таргетолагам, а дзяўчына зарабляе фатаграфіяй. Супраць Заічковай распачалі адміністрацыйную справу, супраць Аўдзеева — крымінальную. Ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Жлобіне.

Яшчэ адзін затрыманы — 37-гадовы Аляксандр Савіцкі, які працуе на Жлобінскай ТЭЦ. За ўдзел у пратэстах схапілі і 21-гадовага Максіма Калінічэнку, працаўніка пуцявой машыннай станцыі №117 "Жлобін-Паўночны".

У Жлобіне затрымлівалі ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года
Затрыманыя ў Жлобіне / t.me/viasna96/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі