У Жлобіне жанчына на “Маздзе” збіла маці з дзіцем, пераблытаўшы “газ” і “тормаз”
30-гадовая жыхарка Жлобіна на аўтамабілі “Мазда” выязджала са двара жылога дома і падчас раз’езду з сустрэчным транспартам спынілася, а узнаўляючы рух, паводле яе словаў, пераблытала педалі тормазу і газу.
Аўтамабіль рэзка выскачыў на тратуар і збіў маці з трохгадовым дзіцем, пасля чаго ўрэзаўся ў будынак шматпавярховага дома, інфармуе ДАІ Гомельскай вобласці.
Пацярпелыя дастаўленыя ў шпіталь. Па словах медыкаў у хлопчыка страсенне мозгу, а ў яго маці траўма галавы і рукі, паведамляе БЕЛТА.
Фота з суполкі Пра Жлобін