У Жлобінскім раёне дэльтаплан зачапіўся за высокавольтную лінію электраперадачы
У Жлобінскім раёне дэльтаплан зачапіўся за высокавольтную лінію электраперадачы. Здарэнне адбылося каля 17-й гадзіны ў панядзелак, 9 ліпеня. Як інфармуе прэс-служба "Гомельэнерга", пілот не пацярпеў. Аднак быў пашкоджаны дрот, з-за чаго адключылася лінія Лукскае — Задруцце. Але электрычнасць у навакольных населеных пунктах не знікала.
Прадпрыемства "Гомельэнерга" з гэтай нагоды папярэджвае, што палёты лятальных апаратаў каля ліній электраперадачы забаронены.