У Жлобінскім раёне ГАЗ насмерць збіў камунальшчыка (фота)
34-гадовы жыхар Жлобіна, супрацоўнік прадпрыемства “Унікам” па аказанні камунальных паслугаў, загінуў пад коламі аўтамабіля ГАЗ. Трагічнае здарэнне адбылося ў другой палове дня 20 кастрычніка ў вёсцы Кароткавічы Жлобінскага раёна.
ГАЗ-53 рухаўся па праезнай частцы. У пэўны момант камунальшчык выйшаў на край праезнай часткі, каб прыбраць бытовое смецце. Кіроўца машыны заўважыў пешахода, але не паспеў яго аб’ехаць. У выніку здарэння пешаход загінуў на месцы, перадае abw.by са спасылкай на Жлобінскую раённую ДАІ.