У жыхара Аршанскага раёна знайшлі самаробны баявы пісталет (фота)
У жыхара Аршанскага раёна знайшлі самаробны баявы пісталет. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, здарэнне адбылося ў красавіку, калі міліцыянеры падчас агляду дома натрапілі на нечаканую знаходку. Разам з ёй экспертам перадалі і патроны. Высветлілася, што пісталет самаробны, ён з’яўляецца гладкаствольнай зброяй калібра 5,6 мм, з яго можна страляць. Частка патронаў таксама была выраблена самастойна, некаторыя з іх прыдатныя да стральбы.
Пасля правядзення экспертыз распачалі крымінальную справу, артыкул — “незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў” (ч. 2 арт. 295 КК). Мужчыне, які па ёй праходзіць, 49 гадоў.
Фота: sudexpert.gov.by