У жыхара Рагачоўскага раёна знайшлі страляючую ручку агента 007
У жыхара Рагачоўскага раёна знайшлі "страляючую ручку" — агнястрэльную зброю 6-міліметровага калібра. Экспертыза пацвердзіла, што гэта зброя і яна была выраблена самаробным чынам (сіла паражэння пісталета ў тры разы перавышае мінімальную мяжу паражэння чалавека).
Як інфармуе БЕЛТА, 44-гадовага жыхара аграгарадка Журавічы праваахоўнікі затрымалі каля мясцовага бара. У яго была "страляючая ручка", падобная на тую, якую выкарыстоўвае ў кіно знакаміты брытанскі агент 007 Джэймс Бонд. У адносінах мужчыны распачалі крымінальную справу па артыкуле "незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі". Следчыя будуць высвятляць, з якой мэтай вясковец вырабіў сабе "шпіёнскі" пісталет.
Здымак з архіву.