У жыхара сталіцы знайшлі два аўтамата Калашнікава
У жыхара Мінска па месцы жыхарства знайшлі два аўтамата Калашнікава (АКС-74У калібра 5,45 мм). Таксама ён захоўваў затвор стрэльбы "Маўзер" калібра 7,92 мм. Здарэнне адбылося яшчэ ў сярэдзіне кастрычніка 2015 года. Па матэрыялах міліцыі Следчы камітэт нядаўна распачаў дзве крымінальныя справы. Артыкул — "незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў" (ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэксу), інфармуе прэс-служба МУС.