У жыхароў Херсона ёсць УСУ, а ў беларусаў — няма: дэмсілы ўкраінскім СМІ

Беларусы на антываенным пікеце ў падтрымку Украіны / Reuters
Беларусы на антываенным пікеце ў падтрымку Украіны / Reuters

Аб'яднаны пераходны кабінет лічыць Крым украінскім, гатовы дапамагаць аднаўляць Украіну і будзе працаваць, каб не дапусціць паўторнага ўварвання ва Украіну з Беларусі. Пры гэтым становішча беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне магло б быць лепшым. Такія заявы зрабіў прадстаўнік па міжнародных справах Кабінета Валерый Кавалеўскі на прэс-канферэнцыі украінскім СМІ.

Еўрарадыё сабрала самае важнае з таго, што хвалюе ўкраінскія медыя адносна Беларусі і што па гэтых пытаннях думае Аб'яднаны пераходны кабінет.
 

“Гатовыя развіваць ваенна-палітычнае супрацоўніцтва”

Перадусім ва Украіне цікавяцца тым, што дэмсілы плануюць рабіць, каб з тэрыторыі Беларусі не было новага нападу на Украіну. Асабліва пытанне зрабілася актуальным пасля таго, як Лукашэнка пагадзіўся прыняць яшчэ больш расійскіх войскаў у Беларусі.

У жителей Херсона есть ВСУ, а у белорусов — нет: демсилы украинским СМИ
Валерый Кавалеўскі на прэс-канферэнцыі / скрыншот Еўрарадыё

Па-першае, гэта інфармацыйная праца, — адказвае Кавалеўскі. — Для нас вельмі важна трансляваць беларускаму народу, вайскоўцам, што непрымальна выконваць злачынныя загады Лукашэнкі. І нагадваць, што любое ўцягванне ў гэты канфлікт робіць Беларусь легітымнай мэтай для ўдару ў адказ з боку Украіны.

Таксама Кавалеўскі кажа пра беларускіх добраахвотнікаў і партызан.

Мы падтрымліваем Украіну і на міжнародных пляцоўках. Мы гатовыя развіваць наша ваенна-палітычнае і ваеннае супрацоўніцтва. Я б хацеў звярнуць увагу на тое, што ўмовы для нясення службы беларускімі добраахвотнікамі ва Украіне маглі быць лепшымі. Гэта можа тычыцца і пытанняў легалізацыі, атрымання ВНЖ ці нават грамадзянства — гэта ў большай ступені абараняла б іх правы.

Сем'і беларускіх добраахвотнікаў, якія могуць загінуць на тэрыторыі Украіны, не атрымаюць выплат, калі яны знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Гэта можна было б перагледзець, паколькі гэта можа негатыўна адбіцца на патэнцыяле гэтага дабравольніцкага руху ва Украіне, — працягвае Кавалеўскі.
 

Ва Украіне чамусьці не бачаць пазіцыі дэмсіл адносна Расіі

У жителей Херсона есть ВСУ, а у белорусов — нет: демсилы украинским СМИ
Пікет у Кіеве / zmina.info

Прадстаўнікі ўкраінскіх СМІ адзначаюць, што не ўбачылі выразнай пазіцыі беларускіх дэмсіл з нагоды расійскага ўварвання і Пуціна. Кавалеўскі ў адказ падкрэслівае, што з пачатку вайны галоўным пасылам Святланы Ціханоўскай і дэмакратычных сіл было тое, што трэба штомоцы падтрымаць Украіну.

Лукашэнка і Пуцін з'яўляюцца саўдзельнікамі ў гэтай вайне. Яны павінны несці адказнасць і заслугоўваюць сядзець у адной камеры.

Калі казаць пра адносіны з Расіяй, то ў Кабінеце распрацаваны падыход да таго, як пераглядаць дагаворна-прававыя адносіны з Расіяй. Ён прадугледжвае выхад з часткі пагадненняў. Наша месца — у Еўропе, і ў гэтым сэнсе разлічваем на падтрымку і на сумесную працу з боку Украіны.

Чарговы раз было пытанне і пра Крым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі