У Жыткавіцкім раёне міліцыянеры адкапалі вядро з доларамі (фотафакт)

У Жыткавіцкім раёне міліцыянеры адкапалі вядро з доларамі (фотафакт)

У Жыткавіцкім раёне міліцыя аператыўна раскрыла справу аб крадзяжы. З аднаго з прыватных дамоў знікла буйная сума долараў, ювелірныя вырабы і алкагольныя напоі. Была разбітая аконная рама падвалу. Аднак міліцыянеры палічылі, што яе разбіў 40-гадовы мужчына, які рабіў рамонт у доме і хацеў адвесці ад сябе падазрэнне. І іх версія пацвердзілася. У гаражы мужчыны супрацоўнікі крымінальнага вышуку адкапалі вядро, у якім і было схаванае скрадзенае, інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі