У зняволенага нашаніўца Андрэя Скурко дыягнаставалі пнеўманію

У зняволенага нашаніўца Андрэя Скурко дыягнаставалі пнеўманію

У зняволенага нашаніўца Андрэя Скурко дыягнаставалі пнеўманію. Верагодна, яна мае кавіднае паходжанне, піша рэдакцыя "Нашай Нівы". 

Адразу пасля пераводу ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ён трапіў у медчастку.

Журналіст “Свабоды” Алег Груздзіловіч, які сядзеў са Скурко ў адной камеры на Акрэсціна, расказаў, што з 18 ліпеня ў таго з'явіўся кашаль і павышаная тэмпература.

Скурко хварэе на дыябет, ён інсуліназалежны. Перад адпраўкай на "Валадарку" правёў на Акрэсціна 13 сутак без дыябетнай дыеты і перадач. Для дыябетыкаў COVID-19 смяротна небяспечны.

28 ліпеня Андрэю Скурко і галоўрэду "Нашай Нівы" Ягору Марціновічу выставілі абвінавачанні — "нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання групай асобаў" (ч. 2 арт. 216 КК). Следства кажа, што яны плацілі камуналку па тарыфах для фізічных асоб, а не юрыдычных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі