У зоне АТА загінуў чэмпіён Еўропы па тайскім боксе
21-гадовы запарожац Яўген Трафімаў быў кантрактнікам ва ўкраінскім войску.
Трафімаў загінуў раніцай 28 ліпеня ля вёскі Дзібраўка Шахцёрскага раёна. Па калоне украінскай арміі адкрылі агонь баевікі, паведамляе сайт kombat.odessa.ua. Да службы ў войску Яўген Трафімаў прафесійна займаўся тайскім боксам, у 17 гадоў стаў чэмпіёнам Еўропы сярод юнакоў. У яго засталася жонка і сын.