У ЗША памёр аўтар "Электрапрахаладжальнага кіслотнага тэста"

 У ЗША памёр аўтар "Электрапрахаладжальнага кіслотнага тэста"

У ЗША на 88-м годзе жыцця памёр пісьменнік і журналіст Том Вулф. Звесткі пра гэта абнародаваў The New York Times са спасылкай на літаратурнага агента Вулфа.

Пісьменнік памёр у лякарні на Манхэтэне, куды яго незадоўга да гэтага шпіталізавалі з прычыны інфекцыі, удакладняе РБК.

Том Вулф — стваральнік літаратурнага кірунку "новая журналістыка". Сам гэты тэрмін Вулф упершыню выкарыстаў у 1973 годзе. Сярод прыёмаў, якімі карыстаўся Вулф, былі жывая гаворка герояў, адлюстраванне асабістай пазіцыі аўтара матэрыялу, падрабязнае апісанне сцэн.

Вулф нарадзіўся ў 1931 годзе ў Вірджыніі. Працаваць журналістам пачаў з 1956 года ў мясцовай газеце. Як штатны журналіст The Washington Post ён атрымаў прэмію Гільдыі выдаўцоў перыядычнага друку за матэрыялы, прысвечаныя рэвалюцыі на Кубе. У 1962 годзе Вулф пераехаў у Нью-Ёрк і пачаў працаваць з New York Herald Tribune.

Шыроку вядомасць Вулфу прынесла яго мастацкая проза. Першую кнігу ён апублікаваў у 1965 годзе — яна называлася "Цукеркаваразмаляваная апельсіннапялёсткавая абцякальная малеча". Мабыць, самы вядомы з яго зборнікаў рэпартажаў —  "Электрапрахаладжальны кіслотны тэст" пра контркультуру ЛСД. Таксама пяру Вулфа належаць раманы "Вогнішчы амбіцый" і "Мужчына ў поўны рост". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі