У ЗША патрабуюць прыбраць згадку пра Бога з доларавых купюр

У ЗША патрабуюць прыбраць згадку пра Бога з доларавых купюр

У ЗША патрабуюць прыбраць згадку пра Бога з доларавых купюр. Пазоў у Федэральны акруговы суд падала група атэістаў (41 чалавек) з горада Акрон штата Агаё. Яны выступілі супраць фразы "In God We Trust" ("На Бога спадзяемся"), якая прысутнічае на банкнотах. Атэісты лічаць яе "прамым парушэннем канстытуцыйнай нормы, якая замацоўвае аддзяленне царквы ад дзяржавы".

Як адзначае РІА "Новости", грамадзяне, якія падалі пазоў, звяртаюць увагу, што ім даводзіцца штодня трымаць у руках грошы са згаданай фразай.  

Калі суд стане на бок пазоўнікаў, "In God We Trust" давядзецца прыбіраць з долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі