У ЗША сёння дзень прэзідэнцкіх выбараў
3 лістапада ў ЗША дзень прэзідэнцкіх выбараў. У іх удзельнічаюць дзейны прэзідэнт, рэспубліканец Дональд Трамп і былы віцэ-прэзідэнт, дэмакрат Джо Байдэн. У апошні дзень перад выбарамі яны спрабавалі схіліць на свой бок выбарцаў у найважнейшых штатах, якія могуць паўплываць на вынік галасавання. Звычайна на падлік галасоў патрэбна некалькі дзён, але нярэдка пераможца становіцца вядомы ўжо ўначы. На цяперашніх выбарах з-за пандэміі каранавіруса нямала амерыканскіх выбарцаў адправілі свае бюлетэні па пошце, таму падлік можа зацягнуцца, паведамляе "Бі-Бі-Сі".
Байдэн лідыруе ў апытаннях, але гэта яшчэ нічога не значыць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.