Участковага, якога ў судзе падтрымлівалі 40 міліцыянераў, асудзілі на 4 гады

Участковага, якога ў судзе падтрымлівалі 40 міліцыянераў, асудзілі на 4 гады

Участковага, якога ў судзе Кобрынскага раёна падтрымлівалі больш за 40 міліцыянераў (яны займалі на пасяджэннях большасць месцаў), асудзілі на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Падчас затрымання Сяргей Куляшоў зламаў нагу вяскоўцу Анатолю Глыцюку. У выніку Куляшова прызналі вінаватым у перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў. Яго віна была даказана сведкамі, экспертызамі і следчым эксперыментам, інфармуе Радыё Свабода.

Як інфармавала Еўрарадыё, на пасяджэнні 12 чэрвеня выступаў начальнік мясцовага РАУС Уладзімір Сцепанюк і зрабіў цікавую заяву: "Вы судзіце не ўчастковага інспектара міліцыі, не супрацоўніка Кобрынскага РАУС — вы судзіце ўсю сістэму органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь".

На абвяшчэнне прысуду большасць з міліцыянераў, якія былі на пасяджэнні 12 чэрвеня, не прыйшлі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі