"Указ пра пашпарты" ў Еўракамісіі лічаць непавагай да базавых правоў грамадзян

Беларускі пашпарт / "Белсат"

Беларускі пашпарт / "Белсат" / "Белсат"

Рашэнне беларускіх уладаў не выдаваць пашпарты праз амбасады — гэта непавага да базавых правоў грамадзян. Пра гэта на брыфінгу 7 верасня заявіў прэс-сакратар Еўракамісіі і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петэр Стана.

Ён адзначыў, што нелегітымны рэжым працягвае пераследаваць беларусаў, якія былі вымушаныя эміграваць праз пагрозу пераследу і рэпрэсій.

"Відавочна, гэта спроба прымусіць іх вярнуцца, каб, хутчэй за ўсё, падвергнуць іх рэпрэсіям. Гэта ў чарговы раз паказвае абсалютную непавагу з боку рэжыму да фундаментальных правоў грамадзян. Вядома, Еўрасаюз рашуча асуджае гэты ўказ і гэтую практыку, гэтае рашэнне", — сказаў Петэр Стана. Ад імя ЕС ён паабяцаў далейшую падтрымку беларускаму народу і яго запыту на дэмакратыю.

Петэр Стана дадаў, што палітыкам ЕС патрэбны час, каб зразумець, якія рэальныя цяжкасці ўзнікнуць у грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Еўрасаюза.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі