Украіна далучылася да новых санкцый ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка і санкцыі / Карыкатура DW

Аляксандр Лукашэнка і санкцыі / Карыкатура DW

Да новых санкцый Еўрасаюза супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі далучыліся восем краін. Гэта — Паўночная Македонія, Албанія, Чарнагорыя, Украіна, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія. "Яны забяспечаць адпаведнасць сваёй нацыянальнай палітыкі гэтаму рашэнню",паведамляе прэс-служба Савета ЕС.

Пра новы санкцыйны пакет ЕС было аб'яўлена ў пачатку жніўня. Новыя абмежавальныя меры скіраваныя на барацьбу з абыходам антырасійскіх абмежаванняў. У "чорны спіс" трапілі тры юрыдычныя асобы ("Белнафтахім", БМЗ, Мінскі электратэхнічны завод імя Казлова) і 38 фізічных асоб (сілавікі і прапагандысты).

У Бруселі падкрэсліваюць, што новыя санкцыі — рэакцыя на сітуацыю ў Беларусі, дзе працягваюцца рэпрэсіі супраць грамадзян, і на датычнасць рэжыму Лукашэнкі да расійскай агрэсіі супраць Украіны. Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская лічыць, што санкцыі неабходныя для спынення беззаконня ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі