Украіна і Польшча дамовіліся аб спрашчэнні перасячэння межаў
Анджэй Дуда і Уладзімір Зяленскі
Украіна і Польшча дамовіліся аб спрашчэнні перасячэння межаў. Пра гэта падчас сённяшняга выступу ў Вярхоўнай Радзе паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, дзе таксама выступаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.
"Амаль усе нашы гарады з'яўляюцца пабрацімамі польскіх. Пабрацімамі з'яўляюцца і нашы народы. Сёстрамі з'яўляюцца нашы краіны. Мы родныя. І паміж намі не павінна быць межаў ці бар'ераў. Украінскі і польскі народы ментальна даўно не падзяляюць. Таму мы прыйшлі да згоды ў бліжэйшы час ажыццявіць гэта ў адпаведнай двухбаковай дамове. Спачатку адносна агульнага памежна-мытнага кантролю, а пасля і адзінай ужо ўмоўнай мяжы, калі Украіна будзе сябрам Еўрапейскага Саюза", — сказаў Зяленскі.
Ён таксама паведаміў аб падпісанні ўказа аб устанаўленні ганаровага знака "Горад-выратавальнік". Першым гэты знак атрымаў польскі Жэшаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.