Украіна ўзмацняе абарону на мяжы з Беларуссю
Абарону мяжы з Беларуссю ўзмацняе Украіна, паведаміў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Яўген Енін у каментары РБК-Украіна.
"Сітуацыя на мяжы цалкам кантралюецца. Суседзі павінныя ўсведамляць, што ўкраінскія мяжы падрыхтаваныя да падобных правакацый. Ужо пралічаныя верагодныя напрамкі, якімі могуць дабрацца да Украіны мігранты", — заявіў дыпламат.
Па яго словах, на мяжы з Беларуссю прымаюцца меры па інжынерным уладкаванні. Памежнікаў ўзмоцняць не толькі колькасна і тэхнічна, але і спецыяльнымі сродкамі — у тым ліку беспілотнікамі.
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі не выключаў, што мігранты з Беларусі могуць пайсці ў Еўрасаюз праз Украіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.