Украіна збіраецца аднавіць выдачу беларусам дазволаў на пражыванне

Украіна збіраецца аднавіць выдачу беларусам дазволаў на пражыванне

Украіна збіраецца аднавіць выдачу беларусам дазволаў на пастаяннае і часовае пражыванне. Пра гэта ў чацвер на брыфінгу заявіла кіраўніца ўкраінскай міграцыйнай службы Наталля Навуменка. Паводле яе слоў, пасля пачатку вайны была "паўза" ў дачыненні грамадзян Беларусі (як і Расіі). "Мы будзем у найбліжэйшы час аднаўляць прыняцце дакументаў і афармленне дакументаў гэтай катэгорыі грамадзян", — сказала Навуменка.

Па звестках міграцыйнай службы, ва Украіне афіцыйна жывуць больш за 150 тысяч грамадзян Беларусі і Расіі. У дачыненні расіян праводзіцца "поўны аўдыт" — праверка, наколькі абгрунтавана яны атрымлівалі віды на жыхарства, дазволы на іміграцыю і атрыманне грамадзянства. Таксама ўкраінскія спецслужбы высвятлялі, чым некаторыя грамадзяне Беларусі займаліся на тэрыторыі Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі