Украінцы бензапілой і балгаркай выразалі кантрабанду з грузавіка беларуса

Украінцы бензапілой і балгаркай выразалі кантрабанду з грузавіка беларуса

Украінцы бензапілой і балгаркай выразалі кантрабанду з грузавіка беларуса. Здарэнне адбылося 26 лістапада ў пункце пропуску "Дольск" на беларуска-украінскай мяжы. Фота і відэа апублікавала Дзяржаўная памежная служба Украіны. Памежнікі і мытнікі вырашылі правесці паглыбленую праверку "Сканіі" і не памыліліся: пад грузам какосавага валакна былі схаваныя кантрабандныя цыгарэты беларускай вытворчасці. Схованку абсталявалі ў дне прычэпу. Каб дастаць кантрабанду, украінцам давялося скарыстацца спецыяльнымі інструментамі.

Падлічана, што беларус перавозіў 27 тысяч пачкаў цыгарэт на суму амаль 24 тысячы долараў. Аўтамабіль і груз затрыманыя, кіроўцу пагражае крымінальная справа, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

Украінцы бензапілой і балгаркай выразалі кантрабанду з грузавіка беларуса
dpsu.gov.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі