Украінскага палоннага пад Данецкам расіяне забілі мячом з надпісам "За Курск"

Расійскія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота

Расійскія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота / ria.ru

У Навагродаўцы Данецкай вобласці расійскія вайскоўцы забілі безабароннага ваеннапалоннага ўкраінца. Мужчыну са звязанымі рукамі ў грудзі ўваткнулі меч з надпісам "За Курск". Пра гэта, як піша hromadske.ua, стала вядома з сацсетак.

Адрэагаваў на гэты інцыдэнт украінскі амбудсмен Дзмітрый Лубінец. Ён падкрэсліў, што забойства ваеннапалонных з'яўляецца грубым парушэннем Жэнеўскай канвенцыі. Таксама амбудсмен накіраваў лісты ў міжнародныя арганізацыі, у прыватнасці Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа і ААН, каб яны зафіксавалі чарговае парушэнне правоў чалавека з боку Расіі.

Лубінец мяркуе, што такія паказальныя пакаранні робяцца дзеля дэмаралізацыі ўкраінскага грамадства. "Аднак, бачачы такія дзеянні, мы павінны станавіцца яшчэ больш рашучымі ў барацьбе супраць агрэсара", — кажа амбудсмен.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі