Украінская апазіцыя чакае сёння штурм кіеўскай мэрыі (фота)

Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў лідар фракцыі "Свабода" Алег Цягнібок, перадае liga.net. Палітык просіць не ўжываць сілу да пратэстоўцаў, бо гэта мірныя грамадзяне. "Людзі туды прыходзяць для таго, каб пагрэцца, хоць бы некалькі гадзін паспаць, перачакаць. Мы трымаем поўны кантроль у гэтым памяшканні і запэўніваем вас, што людзі знаходзяцца толькі ў калідорах і актавай зале, усе працоўныя памяшканні зачыненыя. Уначы сёння прыязджаў кіраўнік кіеўскай міліцыі, ён асабіста абыйшоў разам з нашымі актывістамі ўсе паверхі і быў задаволены тым, што ўбачыў. Таму мы звяртаемся сёння да "Беркута": ні ў якім разе не ісці на штурм, не паўтараць крывавай суботы і крывавай нядзелі", — заявіў Цягнібок.



У Цягнібока запыталіся, хто захапіў Кіеўскую раду. У адказ ён паведаміў, што калона мітынгоўцаў была вымушаная спыніць правакатараў, якія пачалі біць шыбы і дзверы. "Па нашай інфармацыі, яны хацелі падпаліць памяшканне Кіеўскай адміністрацыі", - адзначыў Цягнібок. Ён удакладніў, што пратэстоўцы захапілі некаторых з правакатараў і перадалі іх міліцыі. А міліцыя пазней іх адпусціла.



Фота — liga.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі