Украінская апазіцыя складае спіс вінаватых у разгоне Еўрамайдана
Гэта пайменныя спісы байцоў "Беркута", якія ў ноч з пятніцы на суботу збівалі студэнтаў на Еўрамайдане.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў панядзелак паведаміў лідар фракцыі "Бацькаўшчына" Арсень Яцэнюк, перадае карэспандэнт ЛІГАБізнесІнформ.
Па словах Яцэнюка, ва Украіне рэалізуецца расійскі сцэнар сілавога разгону дэманстрантаў, за якім стаяць Андрэй Клюеў, Віктар Медзвядчук ды іншыя прарасійскія палітыкі.
Ён дадаў, што інфармацыя пра персанальны склад "Беркута" закрытая, "але ёсць сумленныя праваахоўнікі, якія дадуць магчымасць прыцягнуць усіх да суда, хто біў дзяцей і ўчора здзекаваўся з людзей".
У сваю чаргу, лідар фракцыі "Свабода" Алег Цягнібок удакладніў, што Еўрамайдан разганяў зборны склад "Беркута" з Луганска, Крыму і Днепрапятроўска. Прычым днепрапятроўскі "Беркут" увесь час трэніруюць для разгону футбольных заўзятараў, і ён лічыцца адным з самых жорсткіх.
Фота — liga.net