Украінская міліцыя сілай разблакавала ўрадавы квартал (відэа)

Гаворка ідзе пра вуліцу Інстытуцкую, Грушэўскага, Крапасны завулак і г.д., адзначае liga.net. На месцы падзей прысутнічалі дэпутаты як ад апазіцыі, так і ад Партыі рэгіёнаў. Па словах народнага дэпутата Андрэя Шаўчэнкі, міліцыянты білі людзей і руйнавалі намёты. Ён кажа, што актывістаў спрабавалі затрымоўваць, але сур'ёзна пацярпелых няма.



Па сведчаннях відавочцаў, праваахоўнікі паставілі ўласны кардон з аўтобусаў на Інстытуцкай крыху ніжэй за Банкавую. На рагу Банкавай і Інстытуцкай праваахоўнікі і мітынгоўцы сталі шыхтом адзін насупраць другога. Праўда, пасля працяглых перамоў да бойкі не дайшло. Абодва бакі зрабілі крокі назад.



Блогеры мяркуюць, што на гэтым міліцыянты спыняцца, бо дасягнулі мэты — расчысцілі праезд першым асобам дзяржавы да сваіх кабінетаў. У аўторак ва Украіну прыбудуць высокія госці з ЗША і ЕС.



Фота — Twitter Мустафы Наема

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі